top of page

5 жніўня 1918 года Беларуская Народная Рэспубліка прыняла бел-чырвона-белы сцяг як дзяржаўны

Updated: Aug 6

Белы і чырвоны колеры былі самымі распаўсюджанымі ў беларускай традыцыі. Адыграла сваю ролю і спадчына Вялікага Княства Літоўскага. Аўтарам сцяга стаў ураджэнец Віцебшчыны з Глыбокага, малады архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі.


БЧБ сцяг непарыўна звязаны з беларускай дзяржаўнасцю, з барацьбой за нацыянальную незалежнасць. Са сцягам, з якім рыцары ВКЛ здзейснілі найвялікшую перамогу пад Оршай, змагаліся паўстанцы Каліноўскага, ішлі ў бой змагары за незалежную Беларусь у 20-м стагоддзі. БЧБ сімволіка сімвалізуе барацьбу беларускага народа супраць дыктатуры лукашэнкі, якая захапіла Беларусь і прапаўшаму краіну пуцінскаму рэжыму. Цяпер пад нацыянальным сцягам з «Пагоняй» здзяйсняюць несмяротны подзвіг беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца разам з братнім украінскім народам супраць пуцінскай арды.

Хутка бел-чырвона-белы сцяг будзе ганарліва лунаць над свабоднай і дэмакратычнай Беларуссю.

Жыве Беларусь!

Comments


bottom of page