top of page

29 верасня 1529 года быў зацверджаны Літоўскі Статут


Зборнік законаў, які рэгулюе прававыя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім ва ўсіх сферах жыцця. Ён быў напісаны на старабеларускай і з'яўляецца важным помнікам мовы і прававой культуры беларускага народа. Яго прыняцце вылучыла ВКЛ і разам з ім Беларусь і Украіну на адно з першых месцаў у свеце па развіцці прававой культуры. Пры стварэнні выкарыстоўваліся палажэнні рымскага, польскага, рускага і нямецкага права, "Руская праўда", мясцовыя заканадаўчыя практыкі.


Літоўскі Статут, які перацярпеў дзве рэдакцыі ў 1566 і 1588 гадах, быў асноўным заканадаўчым інструментам на беларускіх і ўкраінскіх землях амаль да сярэдзіны 19 стагоддзя. Стаў крыніцай маскоўскага "Саборнага ўкладання" прынятага ажно ў 1643 годзе.

Comments


bottom of page