16 верасня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся закрыты разгляд справы 19-гадовага Данілы Гарасіма, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.
Суд будзе закрытым, працэс будзе весці суддзя Ігар Зямцоў. Данілу Гарасіму інкрымінуюць адразу тры крымінальныя артыкулы:
▪️ ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб для такога ўдзелу);
▪️ ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве);
▪️ ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).
Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У красавіку 2024 года Даніла Гарасым стаў адным з галоўных герояў «фільма-расследавання», падрыхтаванага беларускім дзяржаўным тэлеканалам АНТ.
Хлопец нібыта выконваў заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў, у прыватнасьці, фатаграфаваў ракетныя войскі і артылерыйскія аб’екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць дывэрсійныя прылады чальцам арганізацыі «Супраціў».
Comentarios