top of page

19 верасня 1991 года БССР перайменавалі ў Рэспубліку Беларусь


Дзяржаўнымі сімваламі былі прыняты гістарычна герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Яны стагоддзямі былі звязаны з беларускай нацыяй, у адрозненне ад свежа выдуманых савецкіх.

 

Пасля правалу ДКЧП, канстытуцыйнай аб'явы незалежнасці Беларусі, кіруючая ўлада была вымушана рабіць новыя крокі пад ціскам нацыянальна-дэмакратычных сіл. Адыход ад савецкіх сімвалаў Беларусі стаў важным момантам у зацвярджэнні незалежнай нацыянальнай дзяржавы.

 

Лукашэнка памяняў нацыянальна-гістарычныя сімвалы ў 1995 годзе на незаконным рэферэндуме. За свае вар'яцкія мары ўзначаліць Саюзную дзяржаву ён прадаў гістарычны гонар і сумленне беларускага народа. Назва дзяржавы, якая асацыюецца з незалежнасцю, не асмеліўся памяняць нават ён.

 

Верым, што ў бліжэйшы час свабодная і дэмакратычная Беларусь удыхне паветра свабоды на поўныя грудзі пад ганарлівым гербам Пагоні і родным бел-чырвона-белым сцягам.

Comments


bottom of page