top of page

Як у свеце рэальна «шануюць» Лукашэнку

На нядаўняе сямідзесяцігоддзе Лукашэнкі кантраляванныя рэжымам СМІ паведамілі, што дыктатара павіншавалі толькі расійскія гаспадары і кіраўнікі некалькі дыктатарскіх постсавецкіх рэжымаў.

Гэта рэальна паказвае, як да беларускага дыктатара ставяцца ў свеце. Рэакцыя цывілізаванага свету была прадказаная. Але дзе віншаванні ад кіраўніцтва "братняга" Кітая? Ад апяваем лукашысцкай прапагандай рэжымаў Ірана, КНДР, Венесуэлы, Нікарагуа? Нават новыя «сябры» Лукашэнкі, накшталт тыранаў Экватарыяльнай Гвінеі і Зімбабвэ не знайшлі час павіншаваць самаабвешчанага.

Кітай незадаволены рэжымам Лукашэнкі. Той актыўна раскрадаў кітайскія грошы і з-за накладзеных санкцый дрэнна выконвае функцыі лагістычнага вузла. «Саюзнікі» менш не павіншавалі з-за таксічнасці рэжыму Лукашэнкі. Ці не палічылі патрэбным, не бачачы ў беларускім дыктатары паўнавартаснага партнёра.

Поўны крах лукашэнкаўскай прапаганды. Трывожны званок для нелегітымнага і яго прыхільнікаў.

Recent Posts

See All

Comments


bottom of page