Вядомая англа-амерыканская журналістка і пісьменніца, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, выказала сваё меркаванне аб лёсе Беларусі і яе народа ў інтэрв'ю Белсату. Яна лічыць, што Беларусь засяляюць цудоўныя працавітыя людзі, якія заслугоўваюць лепшага лёсу, чым жыць пад дыктатурай Лукашэнкі. Эн канстатуе, што зараз Беларусь знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад Расіі. Выказвае ўпэўненасць, што ў выніку ўкраінска-расійскай вайны рэжым Пуціна ўпадзе, а за ім і рэжым Лукашэнкі. Эплбаўм перакананая, што самыя жорсткія рэжымы ў Еўропе павінны знікнуць.
Продкі Эн Эплбаўм родам з Беларусі, яна спецыяльна аднаўляла радавод сваёй сям'і, паважае свае карані. Напісала шэраг кніг пра камуністычныя і посткамуністычныя рэжымы. З 1988 г. жыве ў Варшаве і Лондане, прадстаўляла ў Польшчы шэраг англійскіх выданняў. З 1992 года замужам за польскім палітыкам Радаславам Сікорскім, які з 2023 года ўзначальвае польскае МЗС.
Comments