
У Беларусі працягваецца рэпрэсіўны наступ на свабоду слова і мастацкую супольнасць. Алену Карпенку, мастачку-керамістку з Магілёва, абвінавачваюць у паклёпе на лукашэнку. 29 траўня ленінскі раённы суд Магілёва пачаў разгляд справы па арт. 370 КК РБ.
Алену затрымалі ў «адзіны дзень галасавання», калі яна зняла на відэа загадзя закрыты ўчастак для галасавання (УВК № 87), які размяшчаўся на тэрыторыі Магілёўскай псіхлячэбніцы. Па сцвярджэнні дзяржаўнай прапаганды, яна нібыта адправіла відэа на «экстрэмісцкі канал», хаця сама Карпенка заяўляе, што адправіла яго толькі сваёй сяброўцы за мяжой. На жанчыну склалі пратакол і адправілі ў СІЗА.
Гэты выпадак яшчэ раз падкрэслівае жорсткасць рэжыму і яго нецярпімасць да любых праяў правоў грамадзян. Алена Карпенка, вядомая сваімі керамічнымі ўпрыгожваннямі, посудам, каліграфіяй і жывапісам стала чарговай ахвярай рэпрэсіўнай сістэмы.
Σχόλια