Яна прысвечана гадавіне з дня нараджэння Алеся Пушкіна, выбітнага дзеяча сучаснага беларускага мастацтва закатаванага лукашыстамі ў гродзенскай турме. У адкрыцці ўдзельнічаў намеснік старшыні Адзінага пераходнага кабінета міністраў, кіраўнік Народнага адзінага самакіравання Павел Латушка. У сваёй прамове ён адазваўся пра Алеся як пра знакавую фігуру ў беларускім культурным адраджэнні, бескампрамісным змагаром з дыктатурай лукашэнкі. Таксама з прамовай выступіла намеснік дзяржсакратара Міністэрства культуры Польшчы Марта Цянкоўская. Выконваў песні "Вольны хор".
Алесь распачаў барацьбу за беларускае нацыянальнае адраджэнне яшчэ ў часы СССР. Ужо ў 1989 годзе ён арыштоўваўся за перформанс, прысвечаны дню ўтварэння БНР. Пасля прыходу ўлады лукашэнка Пушкін паслядоўна змагаўся супраць ягонага рэжыму. У 1999 годзе на дзень нараджэння дыктатара ён правёў перформанс "Гной для прэзідэнта" перад будынкам прэзідэнцкай адміністрацыі.
Алесь быў закатаваны ў турме. Яго збівалі і саджалі ў карцар, толькі за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Памёр ён ад знясілення і адчыненай язвы ў лякарні, з-за несвоечасовага лячэння. Непасрэдныя арганізатары здзекаў з Пушкіна кіраўнік калоніі Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда ўвайшлі ў апошні спіс санкцый ЕС.
Comments