«Я рада, што ў Беларусі былі памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў», — напісала 4 верасня на сваёй старонцы ў сетцы «Х» лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што ўсе гэтыя людзі невінаватыя.
«Аднак рэпрэсіі працягваюць узмацняцца, больш за 1400 чалавек застаюцца ў турмах па палітычных матывах. Нам патрэбны пастаянны міжнародны ціск, каб дамагчыся свабоды для ўсіх», — падкрэслівае палітык.
4 верасня стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 7 жанчын і 23 мужчын, асуджаных «за злачынствы пратэстнай накіраванасці». Большасць асуджаных - бацькі непаўналетніх і непаўналетніх дзяцей.
Паводле звестак праваабаронцаў, палітвязнямі прызнаны 1371 чалавек. На самай справе іх значна больш.
Comments