У нядаўнім інтэрв'ю каналу "ТОК" палітолаг і дзеяч беларускіх дэмакратычных сіл, ураджэнка Казахстана Роза Турарбекава расказала, што заахвоціла перайсці на беларускую мову яе сына.
Яму дрэнна выкладалі беларускую ў менскай школе. Дома гаварылі на рускай з павагі да рускамоўнай Розы. Ва ўніверсітэце на факультэце міжнародных адносін яго ўвагу прыцягнулі аднакурснікі, якія прынцыпова размаўлялі толькі на беларускай мове і былі максімальна паспяховыя.
У 2022 годзе адбыўся шэраг падзей, якія зрабілі юнака беларускамоўным. Па-першае, гэта напад Расіі на Украіну. У першыя дні вайны ад расійскай бомбы ва Украіне ледзь не загінулі любімыя сваякі Турарбекавых. Па-другое, гэтае судзілішча і зняволенне палітычнага актывіста Зміцера Дашкевіча. Лукашэнкаўскія каты збівалі яго за тое, што ён казаў на беларускай мове. Патрабавалі, каб Зьміцер перайшоў на «звычайную» мову.
Сын сказаў маці, што руская мова - гэта мова гвалту і вайны.
Ружа ўсяляк падтрымлівае беларускасць сына. Цяпер і сама актыўна вывучае беларускую мову.
Комментарии