top of page

Мікалаю Статкевічу споўнілася 68 гадоў

  • sheliteinan
  • Aug 12, 2024
  • 1 min read

На жаль, непрымірымы змагар за свабодную Беларусь сустракае 5-ты дзень нараджэння запар у зняволенні.


Статкевіч у пачатку 91-га ў зак пратэсту супраць ужывання войска ў Вільні выйшаў з КПСС, а ў жніўні таго ж года адзіны з беларускіх вайскоўцаў выступіў супраць ДКЧП. Тады ж арганізаваў Беларускае аб'яднанне вайскоўцаў (БОВ), стараўся выкладаць на беларускай мове. У 1992 у гадавіну Бітвы пры Оршы сябры БАВ прымалі грамадзянскую прысягу на вернасць Беларусі.


З прыходам да ўлады лукашэнка Статкевіч уключыўся ў бескампрамісную барацьбу супраць дыктатуры. У чэрвені 95-га быў абраны кіраўніком Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Мікалай удзельнічаў у арганізацыі ўсіх акцыяў супраць рэжыму лукашэнкі. За адвагу і прынцыповасць карыстаецца аўтарытэтам і павагай усіх беларускіх дэмакратычных сіл.


Быў арыштаваны яшчэ да выбараў 20-га года. У 21-ым атрымаў тэрмін 14 гадоў. Адбывае тэрмін у калоніі ў Глыбокім Віцебскай вобласці ў цяжкіх умовах. Рэжым настолькі ненавідзіць і баіцца Статкевіча, што ўжо больш за 550 дзён пра яго няма ніякай інфармацыі, даўжэй за ўсіх з беларускіх палітвязняў.

 
 
 

Comments

Couldn’t Load Comments
It looks like there was a technical problem. Try reconnecting or refreshing the page.
© 2023 cbc.org.ua
bottom of page