top of page

Лукашысты маўчаць пра расійскія ракеты і дроны, якія пралятаюць над Беларусью

Лукашысты маўчаць пра расійскія ракеты і дроны, якія пралятаюць над Беларусью


Сёння гіпергукавой «Кінжал» які праляцеў над Гомельшчынай патрапіў у грамадзянскі дом, забіў маці і трох дачок. Ракеты і дроны, якімі рашысты б'юць па Украіне, рэгулярна ляцяць праз паветраную прастору Беларусі. Яны разбураюць аб'екты інфраструктуры, забіваюць мірных людзей. Лукашысцкія ўлады ўпарта маўчаць аб гэтай нязручнай для іх праўдзе. Лукашысты ў чарговы раз становяцца саўдзельнікамі злачынстваў пуцінізму супраць брацкага для беларусаў украінскага народа.


Калі лукашысты не могуць, ці не хочуць гарантаваць бяспеку Украіны са сваёй паветранай прасторы, Украіна мае поўнае права знішчаць варожыя мэты над Беларуссю. Адказнасць за гэта панясуць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі.

댓글


bottom of page