«Незалежнасць страчана на карысць Расеі, законы не працуюць, 1400 палітвязняў знаходзяцца ў турмах, прыкладна 300 тысяч фактычна дэпартаваныя з Беларусі, а насельніцтва з пачатку існавання незалежнай рэспублікі скарацілася на 1 мільён чалавек. », - падкрэсліў намеснік кіраўніка АПК.
Паводле яго слоў, «Беларусь стварыў не лукашэнка» — «краіна належыць беларусам, кожнаму чалавеку, у каго баліць сэрца за сённяшнюю Беларусь, кожнаму, хто верыць у дэмакратычную і еўрапейскую краіну, хто працягвае дзейнічаць, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі».
Ён адзначыў, што пасля некалькіх стагоддзяў барацьбы беларусы атрымалі сваю незалежную краіну. 19 верасня 1991 года з'явілася афіцыйная назва «Рэспубліка Беларусь», а герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі.
Нягледзячы на ўсе выклікі сучаснасці, палітык заклікаў беларусаў ніколі не губляць веры ў сябе, у свае сілы, у праўду і ў Беларусь.
Comments