Ён нарадзіўся 18 жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня на Гродзеншчыне ў заможнай сялянскай сям'і. Настаўнічаў, ваяваў у першую сусветную. Пасля рэвалюцыі актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. З 1918 удзельнічаў у рабоце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 г. назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі, напісаўшы словы для гімна БНР. Ён быў апублікаваны ў газеце "Беларусь" пад назвай "Воінскі гімн". Макар працаваў членам Беларускай вайсковай камісіі, якая займалася фармаваннем беларускіх вайсковых частак у польскай арміі. Падчас Слуцкага паўстання загадваў паўстанцкай друкарняй. Пасля яго паражэння жыў у Вільні, якая тады ўваходзіла ў склад Польшчы.
Макар друкаваўся з 1918 года, супрацоўнічаў з большасцю беларускіх дэмакратычных выданняў. Праславіўся як перакладчык на беларускую многіх сусветных аўтараў. Напрыклад пераклаў «Тараса Бульбу» Гогаля і «Прынца і жабрака» Марка Твена.
Пасля акупацыі Польшчы парадамі быў арыштаваны і загінуў у турме ў Беластоку.
コメント