top of page

Беларусы стаміліся быць ахвярамі


23 верасня ў 51 год памёр легенда беларускага панк-рока Віктар "Мао" Жаркевіч. Прычынай такой ранняй смерці стала затрыманне ў верасні 2022 года ГУБАЗІКам і 13 сутак зняволення на Акрэсціна. Падчас затрымання лукашысцкія каты зламалі аб галаву музыку патэльню, прымусілі яго цягнуць у заключэнне дзверы ад халадзільніка з панкаўскімі і анархісцкімі нашлёпкамі. Пасля вызвалення Віктар пакутаваў ад пастаянных боляў. Вядома, што лукашэнкаўскія сілавікі шырока практыкуюць беззаконныя збіванні, катаванні, згвалтаванні.

28 верасня споўнілася тры гады подзвігу Андрэя Зельцэра, які пры арышце адправіў у пекла кегебіста Федасюка і сам загінуў ад кулі карнікаў. 23 верасня гэтага года яго подзвіг паспрабаваў паўтарыць 62-гадовы магіляўчанін Аляксандр Кандрычын. Калі яго спрабавалі затрымаць двое губопікаў, ён сустрэў іх ударамі нажа, адзін з апрычнікаў патрапіў у рэанімацыю. Аляксандр рыхтаваўся да супраціўлення, пры затрыманні ў яго знайшлі другі нож і самаробны пісталет, дома цэлы арсенал халоднай зброі. На відэа затрымання відаць, што «суперпрафесіяналы» з ГУБАЗ у шоку спалохана залізваюць у раны, пакуль у 10 метрах ад іх Аляксандра круцяць шасцёра простых даішнікаў і пепеэснікаў. Мужныя мужчыны відавочна не захацелі стаць бездапаможнымі ахвярамі лукашысцкіх катаў.

Сярод тысяч беларусаў ваюючых за Украіну супраць пуціна, вялікі працэнт ахвяр лукашысцкіх рэпрэсій, якія мараць вярнуцца ў Беларусь са зброяй у руках і пакараць сваіх катаў. Лукашысцкім карнікам, якія агледзелі ад беспакаранасці, варта задумацца аб жудасным лёсе аховы нацысцкіх канцлагераў, камуністычных катаў у Венгрыі ў 56-ым і ў Румыніі ў 89-ым, памагатых Кадафі і Хусэйна.


Comments


bottom of page