top of page

Беларускія дэмакратычныя сілы падпісалі пратакол узаемадзеяння

Гэта адбылося ў Вільні падчас 3-й канферэнцыі "Новая Беларусь". Дакумент падпісалі Святлана Ціханоўская і яе Офіс, Каардынацыйная Рада і Аб'яднаны пераходны кабінет. Мэта гэтага дакумента - максімальнае аб'яднанне беларускіх дэмакратычных сіл.

Абраныя прыярытэты, на якіх засяродзяць аб'яднаныя дэмсілы. Гэта барацьба за найхутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў, дапамога рэпрэсаваным, міжнародная падтрымка, максімальная еўрапеізацыя беларускага грамадства. Таксама абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з правядзеннем рэжымам лукашэнкі выбараў у 2025 годзе.

Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў 13 беларусаў медалём Непакораных (Ларысы Геніюш). Узнагарода ўручаецца за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за дэмакратычныя свабоды і правы чалавека.

У дыскусіях актыўна ўдзельнічалі прадстаўнікі па сувязях з беларускімі дэмсіламі ад Украіны Ігар Кізім і ад Польшчы Артур Міхальскі.

תגובות


bottom of page