top of page

Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны Захаду не прызнаваць прэзідэнцкія выбары 2025 года

  • Writer: Павел Яковлев
    Павел Яковлев
  • Aug 31, 2024
  • 1 min read

Лідар дэмсілаў Святлана Ціханоўская і намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета міністраў Павел Латушка падчас сустрэч з еўрапейскімі партнёрамі заклікалі іх не прызнаваць вынікі будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, бо няма ўмоў для іх свабоднага правядзення.


Дэпутатаў Еўрапарламента і прадстаўнікоў АБСЕ праінфармавалі аб рэпрэсіях у Беларусі, у прыватнасці ў дачыненні да былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія знаходзяцца ў турмах. Таксама Павел Латушка нагадаў аб ліквідацыі ўсіх 11 апазіцыйных палітычных партый, незалежных СМІ і больш як 1700 грамадскіх арганізацый.


Інстытуты дэмакратычных сіл імкнуцца выпрацаваць сумесную пазіцыю, каб аказаць максімальны ціск на рэжым лукашэнкі, а таксама даць зразумець узурпатару, што абсалютная большасць грамадства супраць яго, і падзеі 2020 года невыпадковыя», — падкрэсліў Латушка.

 
 
 

Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page