top of page

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум у Львове

  • Writer: Belarusian Сommunications
    Belarusian Сommunications
  • Feb 3, 2023
  • 1 min read


Знакавая падзея, якая адбылася 9-11 снежня 2022 года ў Львове, сабрала ўкраінскіх і беларускіх апазіцыйных палітыкаў, актывістаў, праваабаронцаў, гісторыкаў, сацыёлагаў і валанцёраў.


Упершыню з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі палітыкі і эксперты двух народаў сабраліся ў такім складзе, каб абмеркаваць цяперашні стан адносін. Дамовіцца аб супрацоўніцтве ў імя перамогі Украіны і вызвалення Беларусі.


Падчас форуму шмат увагі было нададзена мадэлям будучыні Беларусі пасля перамогі Украіны ў вайне.


У форуме прыняў удзел кіраўнік Беларускага вузла камунікацый Максім Плешко. Ён прадставіў бачанне экспертаў Цэнтра асаблівага геапалітычнага месца Беларусі ў мінулым, сучаснасці і будучыні. На прасторы ад Балтыйскага да Чорнага мора. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць новага погляду на гісторыю Украіны і Беларусі ў кантэксце іх узаемадзеяння.

 
 
 

Σχόλια


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page