Выстава пад назвай «Полк Каліноўскага» размешчана ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны.
Сярод экспанатаў можна пабачыць фатаграфіі і артэфакты, рэчы беларускіх добраахвотнікаў, сцяг палка Каліноўскага. А таксама машына, якая была пашкоджана падчас выканання баявога задання.
Усё гэта яскрава характарызуе шлях беларускіх добраахвотнікаў. Тых беларусаў, якія ад пачатку Рэвалюцыі Годнасці смела і рашуча далучыліся да барацьбы за незалежнасць Украіны. Адным з іх стаў Герой Нябеснай Сотні Міхаіл Жызнецкі, якому пасмяротна прысвоена званне Героя Украіны і ўзнагароджаны ордэнам «Залатая Зорка».
Нагадаем, полк імя Кастуся Каліноўскага — беларускі полк Узброеных сіл Украіны, сфарміраваны ў сакавіку 2022 года як батальён абароны Украіны. А менавіта, абарона горада Кіева ад расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расейска-ўкраінскай вайны, якая ўсё яшчэ працягваецца.
Выстава працягнецца да канца года.
Жыве Беларусь! Слава Україні!
Comments