top of page

У палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША быў пададзены новы акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце ў Беларусі


Новы акт павінен скарэктаваць дзеянне закона ад 2004 года, улічваючы ўдзел рэжыму аляксандра лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама гандаль украінскімі дзецьмі.


Аб'яднаны пераходны кабінет міністраў паведаміў, што ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць асоб, якія маюць дачыненне да выкрадання ўкраінскіх дзяцей, супрацоўніцтва з расіяй і мілітарызацыі тэрыторыі Беларусі. Сярод суаўтараў законапраекта былі члены Камітэта па Беларусі, такія як Біл Кітынг, Марсі Каптур, Джо Уілсан і старшыня падкамітэта па еўрапейскіх справах Том Кейн.


Таксама ў акце будзе патрабавацца неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і будзе замацаваны намер не прызнаваць ніякага ўваходжання Беларусі ў «саюзную дзяржаву», якая знаходзіцца пад кантролем расіі. Чакаецца, што Кангрэс прыме гэты закон да канца гэтага года.

Comments


bottom of page