8 верасня 1514 года кааліцыйнае літоўска-польскае войска пад Камандаваннем князя Канстанціна Астрожскага разграміла праўзыходныя ў некалькі разоў сілы Маскоўскага княства. Разгром быў поўны. Маскавіты страцілі забітымі і палоннымі больш за 30 тысяч з 80-ці. У палон трапіў адзін з галоўнакамандуючых Чаляднін, паўтары тысячы дваран. З адзінаццаці галоўных баяроў трое былі забітыя, пяцёра патрапілі ў палон.
У сувязі з тым, што большая частка кааліцыйнага войска складалася з беларусаў і камандаваў беларускі князь Канстанцін Астрожскі, з васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя дэмакратычныя сілы Беларусі адзначаюць Аршанскую бітву як Дзень Беларускай Воінскай Славы. У гэты дзень у 1992 годзе далі прысягу беларускаму народу сябры Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Цяпер яго святкуюць усе сумленныя беларусы, якія жадаюць бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай.
Сімвалічна, што ў кааліцыйнай арміі Масквы, якая спыняе нашэсце, на Еўропу змагаліся, беларусы, літоўцы, украінцы, палякі, сілезцы, чэхі, татары, немцы і выхадцы з большасці еўрапейскіх краін. Праз стагоддзі, войны з усяго свету дапамагаюць Украіне спыніць новае маскоўскае нашэсце. І сучасныя шляхетныя беларускія рыцары памнажаюць славу продкаў пад сцягам Пагоні.
Comentários