top of page

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі заснаваў "Медаль Няскораных"

  • Writer: Павел Яковлев
    Павел Яковлев
  • Aug 1, 2024
  • 1 min read

Узнагароджваць ім будуць (у тым ліку і пасмяротна) беларусаў і замежнікаў за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды.


Узнагарода мае форму круглага залатога медальёна, у цэнтры якога — партрэт Ларысы Геніюш. На адваротным баку медальёна ў промнях сонца надпіс: «Жыць для Беларусі». У аснове сюжэту медаля — вобраз палітычна ізаляванай у СССР паэткі Ларысы Геніюш, якая праз цемру ідзе да святла. Надпіс на адваротным баку, фрагмент яе верша, сімвалізуе непакорлівасць і вернасць паэткі нацыянальным і дэмакратычным ідэалам. «Ларыса Геніюш, у гонар якой названы мэдаль, — сапраўдная беларуская гераіня. Яна ніколі не схіляла галавы перад чэкістамі, выжыла ў лягерах, не прыняла савецкага грамадзянства і ахвяравала асабістым шчасьцем дзеля Радзімы», — заявіла прадстаўнік нацыянальнага адраджэння Кабінета Аліна Коўшык.

 
 
 

Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page